вырай
У выраі ветразь знікае За хваляй, нібы на спачын, І змора яго не злякае, Не спыніць тугой далячынь.
У змроку зіхоткая здрада Завабіць хлуснёй у віры, На золку сканае прынада І кволы прамень на жвіры.
Раптоўна згаданыя мроі У карунках пяшчотнай тугі Павольна знікаюць, як строі, У бязважкасці кволай смугі.
Знікае ўсхвалёваны ветразь: З кунегаю пільна сачу, Як водар аздобіў паветра, І ў бездані знічкі лічу.